Што казалі прарокі пра вайну на Данбасе, крызіс у Грэцыі і Беларусь

Кніга прарока Ераміі 1:1 Слова Ераміі, сына Хэлкіінага, са сьвятароў у Анатоце, у зямлі Веньямінавай, якому было слова Гасподняе.

У першым жа радку кнігі мы бачым - Анатот (горад, у які мудрэц Саламон выслаў асабліва руплівых святароў, каб не перешкаджалі яму рабіць свае справы ў сталіцы. Як бачым, нават у адносна благополучные часы адміністрацыя не надта любіць увагу з боку святароў. Што ж тады казаць, пра часы цёмныя). Ярэмія служыў якраз такі ў цёмныя, змрочныя часы. Калі чытаеш кнігу Ярэміі, немагчыма не заўважыць паралеляў з нашым часам, з падзеямі, якія адбываюцца сёння ў нашай краіне, у суседніх краінах і ў свеце.

Гасподзь паклікаў Ярэмію, калі той яшчэ быў маладым хлапцом, і служэнне яго доўжылася каля 50 год.

11 І было слова Гасподняе да мяне: што бачыш ты, Ерамія? Я сказаў: бачу посах міндальнага дрэва. Гасподзь сказаў мне: ты правільна бачыш; бо Я чуваю над словам Маім, каб яно хутка спраўдзілася. (Некаторыя прароцтвы споўніліся праз некалькі месязаў, некаторыя - праз 20 год, некаторыя - праз 100 гадоў. Але Словы Госпада ніколі ня выходзіць з Яго вуснаў дарэмна, але заўсёды спаўняе тое, для чаго Ён Яго паслаў).

13 І было слова Гасподняе мне другі раз: што бачыш ты? Я сказаў: бачу паддзіманы ветрам кацёл кіпеню, і аблічча яго з боку поўначы. І сказаў мне Гасподзь: з поўначы адкрыецца бедства на ўсіх насельнікаў гэтай зямлі. 17 А ты аперажы сьцёгны твае, і ўстань і скажы ім усё, што Я загадаю табе; ня маладушнічай перад імі, І вось, Я паставіў цябе сёньня ўмацаваным горадам і жалезным слупам і меднаю сьцяною на ўсёй гэтай зямлі, ... Яны будуць ваяваць супроць цябе, але не перамогуць цябе; бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб выбаўляць цябе. (Як І нам Хрыстос сказаў на развітанне «Я не пакіну вас». Ідзіце, вучыце народы, хрысціце іх у імя Айца і Сына і Святога Духа, і Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку).

І пайшоў прарок абвяшчаць пакаянне народу. Народ — і кіраўніцтва, і простыя людзі — адступілі ад Бога, напоўнілі зямлю злодеяніямі. І за гэта прыйдзе на іх бедства.

Гасподзь адымаў ахову сваю, дазваляў здарыцца на зямлі вайне, голаду, пошасцям, але яны не раскайваліся.

У той час Божы народ быў падзелены на 2 царствы — Паўночнае і Паўднёвае. У Паўночным царстве жылі больш злыя грэшнікі, таму і суды над імі былі больш строгія. Шмат часу Гасподзь казаў ім «пакайцеся і жывіце, навошта вам гінуць?» Але яны працягвалі грашыць, пралівалі кроў, напаўнялі зямлю распустай і грахом, памнажалі зло.Чым больш яны памнажалі зло, тым больш яно на іх прыходзіла. Увесь час Гасподзь казаў «вяртайцеся, перастаньце рабіць зло», але яны працягвалі грашыць і грашыць, тым самым навлекая на сябе новыя і новыя бедствы, пакуль зусім не згінулі.

За ўсім гэтым назірала сястра яе, Паўднёвае царства. Як вы думаеце, калі яны убачылі ўсе тыя бедствы, якія прыйшлі на іх сястру за яе грахі, што яны зрабілі? Можа убаяліся і самі перасталі грашыць? Ды не, кажа прарок, не убаялася, а сама пайшла грашыць і любадзейнічаць, апаганьваць зямлю.

Ці не тое ж самае мы бачым у наш час? Мы бачым, якія бедствы прыходзяць на нашых суседзяў за іх грахі, але ў той жа час ці раскаіваемся мы ў грахах нашых? Ды не, наадварот, к усім нашым грахам мы дабаўляем яшчэ грахі асуджэння, ліхаслоўя, варожасці да суседзяў.

Давайце паглядзім, што далей.

Узноў Госпад пасылае прарока:

12 Ідзі і абвясьці словы гэтыя на поўнач, і скажы: вярніся, адступніца. Я не вылью на вас гневу Майго; бо Я мілажальны, кажа Гасподзь, - ня вечна буду гневацца. Прызнай толькі віну тваю, бо ты адступілася ад Госпада Бога твайго і распусьнічала з чужымі пад кожным дрэвам, а голасу Майго вы не слухалі, кажа Гасподзь. Вярнецеся, дзеці-адступнікі, кажа Гасподзь. 1 Калі хочаш звярнуцца, кажа Гасподзь, да Мяне звярніся; а калі адвядзеш гідоты твае ад аблічча Майго, ты ня будзеш бадзяцца.

Узноў Яны ня раскайваюцца, узноў ідуць бедствы, яшчэ горшыя за тыя, што былі.

20 Бяда за бядою: уся зямля спусташаецца. Гэта таму, што народ Мой ня ведае Мяне: неразумныя яны дзеці, і няма ў іх сэнсу; яны разумныя на благое, а дабра рабіць не ўмеюць. Гляджу на зямлю, і вось, яна разбураная і пустая. Пахадзеце па вуліцах Ерусаліма, і паглядзіце, і разьведайце і пашукайце на плошчах яго, ці не знойдзеце чалавека, ці няма таго, хто трымаецца праўды, шукае праўды? Я пашкадаваў бы Ерусалім. (Быт 18:24, 32); Хоць і кажуць яны: «жывы Гасподзь!», Але клянуцца фальшыва. (Таксама падобнае на наш час. Усе святыя-сьвятыя). 4 І сказаў я (прарок) сам сабе: гэта, можа быць, беднякі; яны дурныя, бо ня ведаюць шляху Гасподняга, закону Бога свайго; 5 пайду я да знакамітых і пагутару зь імі, бо яны ведаюць шлях Гасподні, закон Бога свайго. Але і яны такія самыя; Ер 02:20 - Усе, і простыя людзі, і правіцелі, І святар, І прарок, усе адступілі.

Крызіс і рэферэндум у Грэцыі

Ілюстрацыя: Вы чулі, напэўна, пра крызіс і рэферэндум у Грэцыі? Грэцыя набрала еўрапейскіх крэдытаў, зараз трэба аддаваць, няма чым. Урад праводзіць рэферэндум — вяртаць ці не. Еўрапейцы адправілі камісію, разабрацца — дзе грошы. Выясніліся нечаканыя рэчы, амаль тое самае, што на постсавецкай прасторы (з невялікай розніцай — у былым СССР у асноўным усім завалодалі алігархічныя групоўкі, а там раскраданнем займаюцца усе, і гэта ўсіх вельмі задавальняе. Акрамя таго, што ўсё раскрадаюць, яшчэ і ўсё прадаюць-купляюць, кругом карупцыя, адкаты, хабар і т. п. Усё наскрозь пранізана карупцыяй. І у гэтай наскрозь карумпаванай дзяржаве ёсць месца — самы-самы верх карупцыі, непераўзыйдзены эталон, імперыя нерухомасці, якая праз хабар робіць цуды бізнесу. Хто б падумаў, што гэтая структура — манастыр, які яшчэ 20 год таму лічыўся самым святым месцам на ўсёй планеце Зямля.

Гэта у далёкай Грэцыі, а у нас што, не? Паглядзіце навокал, што толькі не прапаведуецца пад выглядам хрысціянства.

Ланна, што з нас возьмеш, у нас за 70 год савецкай улады знішчылі маральныя асновы. Але ж у Злучаных Штатах, самым цэнтры хрысціянства, вярхоўны суд прымае нейкае дзіўнае рашэнне ў падтрымку распусты, і гэтаму не мала людзей радуюцца.

Пра гэта прарок яшчэ не раз скажа.

Але вернемся ды гісторыі Паўднёвага царства.

15 Вось, Я прывяду на вас народ здалёку, кажа Гасподзь, народ моцны, народ старажытны. 17 І зьядуць яны жніво тваю і хлеб твой, зьядуць сыноў тваіх і дачок тваіх, зьядуць авечак тваіх і валоў тваіх, зьядуць вінаград твой і смоквы твае; разбураць мечам умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяешся. Бо сярод народа Майго ёсьць бязбожныя: цікуюць, як лаўцы птушак, прыпадаюць да зямлі, ставяць пасткі і ловяць людзей. Як клетка, напоўненая птушкамі, дамы іхнія поўныя падману; праз гэта яны і ўзвысіліся і разбагацелі, зрабіліся тоўстыя, тлустыя, пераступілі нават усякую меру ў зле, не разьбіраюць судовых спраў, справаў сірот; дабрай і справядлівай справе жабракоў не даюць суда. 29 Няўжо Я не пакараю за гэта? кажа Гасподзь; і ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты?

30 Дзівоснае і жудаснае дзеецца ў гэтай зямлі: прарокі прарочаць хлусню, і сьвятары пануюць пры пасрэдніцтве іхнім, і народ Мой любіць гэта. Што ж вы будзеце рабіць пасля ўсяго гэтага? Бо так кажа Гасподзь Саваоф: гэты горад павінен быць пакараны; у ім ўсякае прыгнёт. Як крыніца зь сябе вывяргае ваду, так ён точыць ліха зь сябе: у ім чуваць гвалт і рабаўніцтва, перад абліччам Маім заўсёды крыўды і раны. Набярыся розуму, Ерусалім, каб душа Мая не аддалілася ад цябе, каб Я не зрабіў цябе пусткаю, зямлёй неабжытаю. (Гасподзь яшчэ і яшчэ заклікае пакаяцца і жыць. Пакуль яшчэ ёсць магчымасць, але ці надоўга?)

10 Да каго гаварыць мне і каго ўгаворваць, каб слухалі? Вось, вуха ў іх неабрэзанае, і яны не могуць слухаць; вось, слова Гасподняе ў іх пасьмешышча: яно непрыемна ім.

На гэтым зробім перапынак, працяг тэмы — наступны раз, калі Гасподзь яшчэ дазволіць нам быць на гэтым свеце. Будзем маліцца за нас, за нашых блізкіх, каб нам не патрапіць у пастку і не быць асуджанымі разам з грэшным сусветам. Тайна беззаконня ўжо ў дзеянні, час блізка.