Беларуская царква Ўзнясення
Паважаныя сябры, вы атрымалі гэтае паведамленне, бо некалі рэгістраваліся на сайце беларускай царквы Ўзнясення.
Мы больш за тры гады не адпраўлялі царкоўных рассылак. Калі раптам гэты ліст прыйшоў да вас выпадкова, і вы не хацелі б атрымліваць нашыя паведамленні, то напішыце нам, калі ласка, пра гэта на адрас, з якога прыйшоў ліст (ці націсніце спасылку «адмовіцца ад рассылкі» ў канцы старонкі).
Адначасова мы рады паведаміць, што з наступнага месяца служэнні будуць адбывацца два разы на тыдзень. Акрамя штотыднёвага багаслужэння ў нядзелю, будзе дадатковае служэнне ў суботу.
Відэатрансляцыю багаслужэнняў можна глядзець на сайце.
Блаславенне Ўсявышняга хай будзе з усімі намі.
=
З павагай, Л.С.
беларуская царква Ўзнясення