Гарманічная сям'я - першыя крокі

У 1993 годзе ААН прынала рашэнне святкаваць 15 мая сусветны дзень сям'і. Як было абвешчана, Дзень сям'і устаноўлены з мэтай прыцягнуць увагу да крызісу сям'і ва ўсім свеце. Калі інтарэсы хоць адной сям'і ў свеце парушаюцца, то гэта ставіць пад пагрозу ўсіх нас.

У 1997 годзе праводзілася апытанне ў Курасоўшчыне – што людзей найбольш хвалюе. Як вы думаеце, якое пытанне было найбольш хвалюючае? 69% людзей хвалюе пьянства, 85% – курыльшчыкі, некалькі % - ЖКХ, злачынствы, карупцыя, т.п. Але найбольш – сям’я. Усе 100% апытаных – усе да аднаго, адказалі, што іх хвалююць адносіны ў сям’і. Гэта альбо канфлікт паміж мужам-жонкай, ці паміж бацькамі-дзецьмі, ці цешча-зяць, ці яшчэ што. Нават тыя людзі, якія жывуць адны – таксама пакутваюць ад сямейных праблем.

Але ж якую сям’ю мы будзем лічыць благополучной?

Напрыклад, Св. Ян піша, што няма для бацькі большай радасці, чым бачыць, як яго дзеці ходзяць у ісціне. Вось вам першы крытэр благополучной сям'і – дзеці ходзяць у ісціне., у праўдзе.

Далей, Хрыстос кажа - Я ёсць шлях, і праўда, і жыццё – т. е. шлях да гармоніі ў сям'і – гэта шлях спазнання ісціны, шлях спазнання Хрыста.

Далей, Хрыстос кажа - Ўсе даведаюцца, што вы мае вучні, з таго, што ў вы будзеце мець любоў паміж сабой. Вось яшчэ адзін крытэр гарманічнай сям'і – любоў паміж сабой.

Яшчэ прапаную звярнуць увагу на адзін тэкст “...я і дом мой будзем служыць Госпаду” (Іс.Нав.24.15)

Паўстае яшчэ адно пытанне – што значыць служыць Госпаду?

Хрысціянскія псіхолагі у дачыненні сям’і і шлюбу прапануюць за крытэр узяць словы святога Паўла з паслання да Рымлянаў 14: 17 - Царства Божае (гэта ёсць) праведнасьць і супакой і радасьць у Духу Святым. Хто гэтым служыць Хрысту, той даспадобы Богу і варты павагі ад людзей.

Такім чынам, сям’я, у якой ёсць гэтыя тры чыннікі - праведнасьць і супакой і радасьць, мы і будзем лічыць благополучной. Праведнасць у гэтым кантэксце – гэта адсутнасць яўных грахоў і крыўдаў, супакой – гэта супакой душы, адсутнасць нервовасці, радасць – гэта і ёсць радасць, добры настрой.

Ёсць многа абяцанняў божых для тых, хто служыць Яму. Акрамя іньшага, Хрысту можна служыць праз сваю праведнасць, супакой і радасць.

Іньшыя параўноўваюць сям’ю з Эдэмскім садам. Як першая сям’я – Адам і Ева – жылі ў Эдэмскім садзе? Пра гэта ў Святым Пісанні гаворыцца досыць каротка, не вельмі падрабязна.

Быт. 1: 27. І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх. 28. І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі. 29. І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, - вам гэта будзе ежаю.

2: 8. І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў. 9. І выгадаваў Гасподзь Бог зь зямлі кожнае дрэва прыемнае з выгляду і добрае ў ежу, і дрэва жыцьця пасярод раю, і дрэва спазнаньня дабра і зла. 15. І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб апрацоўваць яго і ахоўваць яго.

18. І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму. 22. І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. 23. І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. 24. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.

Калі чытаю гэты тэкст, проста перапаўняе жаданне патрапіць туды, у гэты Эдэмскі сад. Уявіце самі – цудоўнае прыгожае месца, кругом расце садавіна, кветкі, арэхі. Там няма злых людзей, якія атручваюць жыццё. І побач з вамі ваша каханая, лепшай за якую ва ўсім свеце няма. Уяўляеце такое жыццё?

Але трэба разумець, што чалавек у Эдэмскім садзе не жыў на ўсім гатовым. Свой Эдэмскі сад трэба апрацоўваць і ахоўваць, апрацоўваць і абараняць.

Ёсць такая лекцыя – “4 карціны адкуплення”. Чуў хто-небудзь? 1-я карціна – Эдэмскі сад, рай на зямлі. 2 – праз грэхападзенне зло і пракляцце ўвайшлі ў сусвет, пачаліся пакуты, 3 – Галгофскі крыж, дзе Збавіцель заплаціў кошт за грахі ўсіх нас, 4 – кожны веруючы ў Мессію атрымлівае адпушчэнне грахоў і вяртаецца зноў у Эдэмскі сад.

Зразумела кожнаму, што любы чалавек у цьвярозай памяці і здравым розуме хацеў бы жыць у Эдэмскім садзе. Але чаму ж тады часам семьі людзей ператвараюцца ў сапраўднае пекла для тых, хто там жыве? Чаму часам людзі самі сваімі рукамі ствараюць пекла для сябе і сваіх блізкіх? Што рабіць, каб выйсці з гэтага пекла. Што рабіць, каб у нашых дамах усталяваўся лад і гармонія. Што рабіць, каб нашыя сем’і напоўніліся праведнасцю, супакоем і радасцю у Святым Духу.

Пазней мы пагаворым пра гэта падрабязней – як увайсці у гэты Эдэмскі сад, як яго апрацоўваць і ад каго яго абараняць.

Часам мы ведаем усё, як атрымаць блаславенне у сваю сям’ю. Але ж Гасподзь Збавіцель сказаў – Калі вы гэта ведаеце, то блаславёныя вы, калі выконваеце. Святы Павел таксама кажа, што не дае карысьці слова чутае, не спалучанае зь вераю тых, якія чулі. І Святы Якаў, як вы ведаеце, таксама піша, што вера без учынкаў ёсць мёртвая сама па сабе.

Таму, калі мы хацелі б дасягнуць нейкага поспеху, то вам трэба пачынаць, хто яшчэ не пачаў, свой Эдемскі сад апрацоўваць і абараняць.

  1. маліцца за сваю сям’ю, прычым 1 дзень – маліцца з пастом.

  2. маліцца за сябе, каб нам навучыцца прыносіць супакой і згоду ў свой дом

Крыху патлумачу. Рускі пісьменнік Ляскоў піша, што яго дядя меў 4 малых дзяцей, калі памёрла яго жонка. Ён пачаў шукаць сабе новую жанчыну, а для дзяцей маці. Але ўсе тыя жанчыны, якія прыходзілі – яму не падабалася, як яны ставяцца да дзяцей.

Тады нехта з яго сяброў кажа яму: знайдзі сабе жанчыну хрысціянку (назваў адну з евангельскіх цэркваў). Чаму з іх? Яны умеюць прыводзіць супакоў у хату.

Дядя так і зрабіў. Знайшоў сабе жанчыну з евангельскай царквы, звярнуўся сам у евангельскую веру. Дядя пераехаў у іньшае месца жыць, і гадоў 10 Лесков і дядя не кантактавалі, а пасля пачалі перапісвацца. У пісьме Лесков запытаў, як сям’я, дзеці. Дядя адказаў – “я бачу блаславенне Госпада на маёй сям’і”, што ў перакладзе на звычайную рускую мову азначае “я шчастлівы”.

Само сабою, узьнікаюць пытаньні, а наколькі збаўленьне маёй жанчыны і маіх дзяцей, увогуле збаўленьне маіх блізкіх залежыць ад мяне? У выпадку пра маё асабістае збаўленне адказ відавочны - хочаш у Валадарства Нябеснае разам з Хрыстом – дык ідзі за Ім.

Калі размова ідзе пра нашых блізкіх, давайце прыгадаем словы Св. Пятра ў дзень Пяцідзесятніцы: “…бо вам належыць абяцаньне і дзецям вашым і ўсім далёкім, каго толькі пакліча Гасподзь Бог наш” (Кніга Дзеяў 2.39), а таксама словы Св. Паўла ахоўніку цямніцы, які запытаў: ”што мне рабіць, каб уратавацца? “Веруй у Госпада Ісуса Хрыста, і ўратуешся ты і ўвесь дом твой” (Кніга Дзеяў16.30-31).

Такім чынам можна меркаваць, што збаўленне нашых блізкіх ў нейкай ступені залежыць, залежыць ад маёй веры Богу, ад таго наколькі я гатовы ісьці за Ім у сваім жыцьці.

Будзем маліцца і будзем разважаць – як нам навучыцца прыводзіць супакой і згоду у свой дом.