Малітва за Беларусь
Царква Ўзнясення запрашае прыняць удзел у штомесячнай малітве за Беларусь.
За прыклады малітваў ўзятая малітва Св. Кірылы Тураўскага за Вялікае Княства. Гэтым разам ёсць прапанова памаліцца, каб Усявышні ўратаваў нашу краіну «ад нашэсця іншапляменцаў і ад міжусобнай варожасці».
Малітва адбудзецца ў нядзелю 26 чэрвеня ў царкве Ўзнясення падчас вячэрняга набажэнства. Пачатак — 18.00, прыходзіць можна ў 17-00. З 17 да 18 гадзін адбываецца вольная размова, ў 18-00 — пачатак вячэрняга набажэнства.
Адрас — Мінск, вул. Чайкоўскага 39, 3-ці паверх.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 614-87-39
=