Малітва за дзяцей

Міласэрны Госпадзе, Табе ўручаю дзетак нашых, якіх Ты даў нам, выканаўшы нашы маленьні.

Прашу Цябе, Госпадзе, уратуй іх шляхамі, якія Ты Сам ведаеш. Захавай іх ад спакусаў, ад зла, ад грахоў, і хай не кране душы іх нішто, брыдкае Табе. Але веру, любоў і надзею на выратаванне дай ім, і хай будзе святым і беззаганным прад Богам жыццёвы шлях іх.

Блаславі іх, Госпадзе, хай імкнуцца яны кожную хвіліну жыцця свайго выканаць волю Тваю святую, каб Ты, Госпадзе, мог заўсёды знаходзіцца з імі Духам Сваім Сьвятым.

Госпадзе, навучы іх маліцца Табе, каб малітва была ім апорай і радасьцю, суцяшэннем жыцця, і хай малітваю іх будзем збаўленыя і мы, бацькі іх. Анёл Твой хай ахоўвае іх заўсёды.

Хай будуць дзеці нашыя прыязныя да блізкіх сваіх і ды выканаюць яны Тваю запаведзь любові. Калі згрэшаць яны, то спадобі іх, Госпадзе, прынесці пакаянне Табе, і Ты, па сваёй невымоўнай літасьці, прабач ім.

А як мінецца жыццё іх зямное, то прымі іх у Свае небеснай мясціны.

Госпадзе, памілуй і выратуй усіх нас, бо ўслаўлены Ты, Бог Айцец, разам з Ісусам Хрыстом і Найсвяцейшым жыватворным Духам Тваім, сёння і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

=