Малітва

Малітва за дзяцей

Міласэрны Госпадзе, Табе ўручаю дзетак нашых, якіх Ты даў нам, выканаўшы нашы маленьні.

Прашу Цябе, Госпадзе, уратуй іх шляхамі, якія Ты Сам ведаеш. Захавай іх ад спакусаў, ад зла, ад грахоў, і хай не кране душы іх нішто, брыдкае Табе. Але веру, любоў і надзею на выратаванне дай ім, і хай будзе святым і беззаганным прад Богам жыццёвы шлях іх.

Блаславі іх, Госпадзе, хай імкнуцца яны кожную хвіліну жыцця свайго выканаць волю Тваю святую, каб Ты, Госпадзе, мог заўсёды знаходзіцца з імі Духам Сваім Сьвятым.

Старонкі