Малітва старцаў Опцінскай Пусткі

Госпадзе, дай мне з душэўным спакоем сустрэць усё, што прынясе мне надыходзячы дзень.

Госпадзе, дай мне поўнасцю аддацца Тваёй святой волі.

Госпадзе, у кожнае імгненне гэтага дня ва ўсім навучай і падтрымлівай мяне.

Госпадзе, адкрый мне волю Тваю для мяне і маіх блізкіх.

Госпадзе, якія б весткі я не атрымліваў на працягу дня, дай мне ўспрыняць іх са спакойнай душою і цвёрдым перакананнем, што на ўсё ёсць святая воля Твая.

Госпадзе, Вялікі і Міласэрны, у маіх справах і словах усіх кіруй маімі думкамі і пачуццямі, у непрадбачаных абставінах усіх не дай мне забыцца, што ўсё гэта дадзена Табою.

Госпадзе, дай мне з разуменнем дзейнічаць у адносінах да кожнага з маіх блізкіх, нікога не крыўдзячы і не засмучаючы.

Госпадзе, дай мне сілу вытрываць стомленасць гэтага дня і ўсе падзеі ў гэты дзень. Кіруй маёй воляю і навучай мяне маліцца і любіць усіх непрытворна.

Амін!