Малітва Францыска Асізскага
О, Госпадзе! Зрабі мяне зброяй Твайго свету. Каб я і там праяўляў любоў, дзе мяне ненавідзяць!
Каб я прабачаў, дзе мяне крыўдзяць, каб я злучаў, дзе пануе сварка; каб я казаў праўду, дзе памыляюцца; каб я веру прыносіў, дзе цісне сумненне.
Каб я надзею абуджаў, дзе мучыць адчай; каб я святло запальваў там, дзе пануе цемра; каб я радасць даваў, дзе жыве смутак.
О, Госпадзе, дай мне імкнуцца да таго, каб не я чакаў суцяшэння, але каб я суцяшаў; каб не я чакаў разумення ад іншых, але я іх разумеў; каб не я чакаў любові, але я любіў.
Бо хто дае, той атрымлівае; хто сябе забывае, той знаходзіць; хто прабачае, таму прабачаць; хто сам у сабе памірае, той абудзіцца для жыцця.
І калі мы ў Табе паміраем, - мы уваходзім у жыццё Вечнае!